Среда, 30 апреля 2025

Пакліч на дапамогу «Белдзяржстрах»!

464

Калі ў складанай сітуацыі атрымліваеш дзейсную падтрымку, то адразу знікае пачуццё страху перад цяжкасцямі, не такімі ўжо жахлівымі становяцца наступствы. Вось толькі своечасова знайсці такую дапамогу няпроста. Калі не ведаеш, з чаго пачынаць і куды звяртацца.

Менавіта такім памочнікам выступае Белдзяржстрах, які аказвае падтрымку літаральна ва ўсіх складаных сітуацыях, што стварае паўсядзённае жыццё. І гэта не проста словы, а пацверджаны статыстыкай рэальны факт. У прыватнасці, дагаворы добраахвотнага страхавання зараз мае кожны другі жыхар раёна, не гаворачы пра выключны ахоп насельніцтва паслугамі абавязковага страхавання.

З дырэктарам прадстаўніцтва Ірынай Рапейка рабочыя пытанні абмяркоўваюць вядучы эканаміст Ірына Валкавыцкая, вядучы бухгалтар Іна Паўлюковіч і вядучы спецыяліст Юлія Слабодчыкава.

Любы наш кліент ведае, што пры ўзнікненні розных непрыемнасцей атрымае страхавую абарону. У сітуацыях з пашкоджаннем нерухомасці, маёмасці і нават урону здароўю. Зразумела, што аднавіць абстаноўку і паправіць самаадчуванне мы не зможам. Затое абавязкова падтрымаем матэрыяльна ў вырашэнні фінансавых пытанняў, што істотна аблегчыць грашовы цяжар барацьбы з праблемамі. Напрыклад, сёння замена або рамонт сапсаванага абагравальнага катла можа прабіць ў сямейным бюджэце велізарную дзірку. І добра, калі «грашовую латку» ў памеры да 2500 рублёў выдасць Белдзяржстрах.

Тое ж тычыцца і папраўкі здароўя, калі набыццё прэпаратаў, праходжанне платных дыягнастычных працэдур і лячэнне траўм аплачвае страхавая арганізацыя. І гэтаму ёсць нямала пацвярджэнняў: літаральна днямі жыхар горада атрымаў на лячэнне пералому рабра 800 рублёў, таму што быў папярэдне застрахаваны.

На ахове дзяцінства

Сваю ўвагу надаём не толькі дарослым, але і дзецям. Гэта самая непаседлівая катэгорыя, якая можа пацярпець, як кажуць, «на роўным месцы». Асабліва ў час канікулаў, калі кантроль з боку дарослых меншае. Таму Белдзяржстрах прапануе адчувальную абарону ў магчымай бядзе. І гэты від страхавання прапануе любыя выплаты, памеры якіх напрамую залежаць ад сумы страхавога поліса. Напрыклад, за нязначныя пашкоджанні, у спіс якіх уваходзяць удары суставаў, укус кляшча, невялікія парэзы і іншыя траўмы, на лячэнне якіх спатрэбілася не менш як 6 дзён, выплачваюцца мінімальныя 2% ад сумы страхавання. Такім чынам, чым большая страхавая сума, тым больш выплата.

На вашы пытанні адкажуць страхавыя агенты Вера Супрун, Наталля Маркава, Іна Такарэўская і Таццяна Рылко.

Як уберагчыся ад «карткавых злодзеяў»?


Адказ на гэта пытанне дае зноў жа Белдзяржстрах. Мы прапануем страхаванне банкаўскіх плацёжных картак — ад страты ў выніку махлярства, выпадковых пашкоджанняў, праблем з банкаматамі ці тэрміналамі, а таксама ад несанкцыянаванага спісання грошай з карт-рахунку. Прадугледжана абарона практычна ад усіх рызык грашовых падманаў. У дадатак вар’іруецца сума кампенсацыі. У прыватнасці, калі звяртальнік актыўна карыстаецца плацёжнай карткай і на працягу месяца ў яго збіраецца толькі заработная плата ў 1-2 тысячы рублёў. За вызначаны памер кампенсацыі ў тысячу рублёў за год страхавы ўзнос складае… 2,5 рубля. Калі ж на карт-рахунку ідзе накапленне грошай, то страхавую суму можна павялічыць. Напрыклад, адзін з нашых кліентаў атрымаў кампенсацыю ў памеры 4 тысяч рублёў, а плата за гадавы поліс склала для яго 10 рублёў. Мы нават аплацім аднаўленне страчанай карткі.

Для бяспечных паездак


Калі жадаеце атрымаць гарантыю, што на сваім аўтамабілі трапіце «з пункта А ў пункт Б», то прапаную даволі цікавую магчымасць застрахавацца па сістэме «Тэхнічны асістанс». Пагадзіцеся, што ў дарозе могуць здарыцца розныя сітуацыі: закончылася паліва, сапсавалася машына, заблакіраваўся электронны замок… Што рабіць, калі праблема ўзнікла ў іншым горадзе ці ўвогуле далёка ад любога населенага пункта? У такім выпадку трэба ўзяць заключаны страхавы поліс, у якім пазначаны тэлефон тэхнічнай дапамогі. Не варта псаваць уласны манікюр, каб дабрацца да рамяня на генератары, а проста пачакаць той час, які спатрэбіцца, каб падтрымка дабралася да вас. Калі неабходна — прывязуць паліва або эвакуіруюць машыну да бліжэйшай СТА. Калі гэта адбылося за мяжой, то вырашаць пытанне з часовым засяленнем у гасцініцу (нават з членамі сям’і) ці дадуць іншае аўто напракат. Калі заблакіраваўся электронны замок, то дапамогуць выправіць сістэму. Або пры тэхнічнай магчымасці прывязуць з вашага дома іншы камплект ключоў.

Новыя магчымасці ў рабоце — прыемныя навіны для кліентаў. А рыхтуюць іх разам з начальнікам аддзела страхавання Інай Пекач ацэншчык транспартных сродкаў Канстанцін Краўчук, вядучыя спецыялісты Марына Гардзіенка, Ігар Лебедзь, Дзмітрый Юзяфовіч, Вольга Вакульская, Раман Цябук.

Пра ўсе гарантыі дапамогі можна даведацца на сайце Белдзяржстраху https://bgs.by ці ў свайго страхавога агента.

Ірына Рапейка, дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Пружанскім раёне