Прадстаўнікі Пружанскага раёна прынялі ўдзел ва ўрачыстым прыёме з нагоды 10-годдзя з моманту адкрыцця Рускага дома ў Брэсце.
Урачысты прыём правялі ў мінулую пятніцу. На яго запрасілі кіраўніцтва Брэсцкага і Пружанскага раёнаў, Брэсцкага гарвыканкама, прадстаўнікоў консульскага корпуса Расійскай Федэрацыі ў Брэсце, кіраўнікоў арганізацый і ўстаноў, якія супрацоўнічаюць з аддзяленнем Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва.

Падчас мерапрыемства прадставілі выставу-рэтраспектыву «10 гадоў у горадзе над Бугам», прэзентавалі праекты Рускага дома ў Брэсце, правялі цырымонію ўзнагароджання.
Кіраўнік Рускага дома, віцэ-консул Сафія Пякшава ўручыла намесніку старшыні Пружанскага райвыканкама Руслану Супрыновічу Падзяку за аказанне падтрымкі ў рэалізацыі праектаў, накіраваных на пашырэнне гуманітарнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння Расіі і Беларусі.
Яшчэ адну Падзяку за рэалізацыю сумесных праектаў, накіраваных на ўмацаванне сяброўства паміж народамі Беларусі і Расіі, атрымала Таццяна Гуторкіна, дырэктар ДУК «Пружанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма».
Таццяна Рыгорава