Воскресенье, 19 января 2025

Падвялі вынікі, пагутарылі аб надзённым

326

Дваццаць шостага лістапада бягучага года член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Пішч правёў гутарку ў працоўным калектыве ААТ «Жураўлінае».

Падчас сустрэчы вялася размова пра электаральную кампанію 2025 года і сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь, падвялі вынікі работы Мокраўскага сельскага выканаўчага камітэта. Удзел у гутарцы прынялі старшыня названага сельвыканкама Вольга Грышкевіч і начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аляксандр Момлік.

— Сёння мы па праве можам ганарыцца сваім укладам у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, дэманстраваць свету важныя рэзультаты росту, смела ставіць і вырашаць амбіцыёзныя задачы. Вынікі нашай дзейнасці з’яўляюцца асновай інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Новыя тэхналогіі шырока выкарыстоўваюцца ў арганізацыях і на прадпрыемствах аховы здароўя, прамысловасці, энергетыкі, у сельскай гаспадарцы, садзейнічаюць выпуску высакаякаснай прадукцыі, якая здольная канкурыраваць на сусветных рынках. Перад намі стаіць задача — калі мы хочам забяспечыць годнае развіццё нашай краіны, то павінны кожны на сваім месцы рабіць усё, што абавязаны, — адзначыў сенатар.

Вадзім Раўнейка