Вторник, 22 апреля 2025

Падвесці вынік, паставіць задачы

368

Дзень дзясятага красавіка стаў адметным для прафсаюзаў Пружаншчыны. У зале гасцінічна-турыстычнага комплексу «Мікалаеўскі» адбыўся І Пленум Брэсцкага абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Быць заўсёды з людзьмі, разам з імі ісці да працоўных перамог, у кожным чалавеку бачыць асобу, ніколі не адмаўляць у дапамозе, бо, можа, заўтра яна спатрэбіцца і табе — такія задачы вырашаюць прафсаюзныя арганізацыі Беларусі. Іх дыктуе само жыццё, такога крытэрыю павінен прытрымлівацца кожны прафсаюзны актывіст. Пра дадзеную акалічнасць заўсёды гаворыць наш Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, у гэтым жа напрамку працуюць і галіновыя прафкамы.

Аб выніках работы галіновага абласнога камітэта прафсаюза АПК за 2024 год і задачах на 2025 выступіў яго старшыня Аляксандр Саланевіч. Ён адзначыў, што работа праводзілася па ўсіх кірунках жыццядзейнасці вясковых працаўнікоў, не быў забыты ніводны чалавек.

Старшыня Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Леанід Мартынюк падзякаваў прысутным за сумленнае стаўленне да сваіх абавязкаў і пажадаў такога ж запалу ў вачах яшчэ на многа гадоў наперад.

Слушныя парады выказаў старшыня Беларускага прафесійнага саюза АПК Васіль Хвацік: старацца ахапіць галіновым членствам як мага больш людзей, удзяляць увагу маладым спецыялістам, каб тыя душой прыкіпалі да месца працы, быць прыкладам усюды і для кожнага.

Далей наступіў час узнагароджання. Вельмі прыемна, што дыпломам і падзякай былі адзначаны прафкам работнікаў АПК Пружаншчыны і яго старшыня Вольга Зубкова — за дасягнутыя рэзультаты ў пытаннях арганізацыі інфармацыйнай работы за 2024 год.

На абласную Дошку гонару абкама прафсаюза работнікаў АПК была занесена старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Пружанскі малочны камбінат» Таццяна Карпусь.

Так трымаць і тэмпу ў рабоце не збаўляць!

Напрыканцы ўдзельнікі пленума правялі мітынг каля брацкай магілы ахвярам фашызму ў в. Казлы.

Вадзім Раўнейка. Фота Кацярыны Масік