Пятница, 23 мая 2025

Падведзены вынікі шахматна-шашачнага турніру на прызы газеты «Раённыя будні»

626

Больш за два тыдні працягваўся традыцыйны турнір пад эгідай Пружан-скага РФСК «Мухавец», у якім змаглі прыняць удзел усе аматары баталій на клятчастых дошках, незалежна ад узросту і полу. Іх аказалася больш за дваццаць чалавек.

Нагадаем, што другі год запар турнір праводзіўся ў памяць Аляксандра Мікалаевіча Чавусава, жыхара Пружан, які шмат гадоў з‘яўляўся яго нязменным удзельнікам і арганізатарам. Гульні праходзілі на базе Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі г. Пружаны.

Пераможцамі ў шахматных партыях сталі:

  • Аляксандр Лапінкевіч (1 месца),
  • Міхаіл Грыцэвіч (2 месца)
  • Сяргей Кажамячанка (3 месца).

Сярод шашыстаў:

  • лепшым гульцом стаў Віктар Бубенчык,
  • на другім месцы — Анатоль Неміровіч,
  • на трэцім — Міхаіл Цымбаліст.

За актыўны ўдзел у турніры таксама адзначаны самы ўзроставы ўдзельнік пенсіянер Уладзімір Чакашоў і самы юны — чацвёртакласнік Сямён Служанікін.

Усе пераможцы атрымаюць граматы раённага фізкультурна-спартыўнага клуба «Мухавец» і сертыфікаты на падпіску на газету «Раённыя будні» на розны тэрмін.

Вікторыя Шаманава, дырэктар РФСК «Мухавец»