Сёлета была прапанавана тэма эсэ «Айчыне ў дар застануцца…».
Да ўвагі конкурснага журы, у склад якога ўваходзілі прадстаўнікі Пружанскай РА РГА «Белая Русь», рэдакцыі газеты «Раённыя будні» і аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама, было прадстаўлена адзінаццаць работ у намінацыі «Навучэнец». Усе эсэ былі дастойнымі, цікавымі, пры іх ацэнцы журы аказалася ў даволі складаным становішчы: вельмі розным быў узрост удзельнікаў — ад 10 да 18 гадоў.
Па агульным меркаванні пераможцай названа вучаніца СШ № 1 г. Пружаны імя ЧБВА Ірына Весялова, дыплом другой ступені прысуджаны навучэнцу Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа Раману Панамарэнку, трэцяе месца заняў вучань СШ № 3 г. Пружаны Арцём Прэдка.
Віншуем пераможцаў!
Дзякуем педагогам, якія не толькі навучылі сваіх вучняў творча падыходзіць да жанру эсэ, але і заахвоцілі іх выказаць сваю павагу і любоў да родных людзей, роднай краіны. Гэта дарагога каштуе! Навучэнцы Вольгі Карпей з СШ №1, напрыклад, штогод выходзяць на перадавыя пазіцыі не толькі ў раёне, але і ў вобласці. Выдатная спроба пяра атрымалася і ў чацвёртакласнікаў гэтай жа школы: чатыры вучні Ірыны Цемнасагатай падрыхтавалі чатыры конкурсныя работы! Так, ім няпроста канкурыраваць з 11-класнікамі, але якая воля да перамогі, які запал!
Па добрай традыцыі, што склалася ў раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», пераможцы і ўдзельнікі конкурсу атрымаюць падарункі.
Таццяна Кашкан, старшыня РА РГА «Белая Русь»