На пачатку сакавіка былі падведзены вынікі раённага этапу традыцыйнага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку, які штогод праводзіцца пад эгідай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. На раённым узроўні этап быў арганізаваны інспекцыяй прыродных рэсурсаў, а ўдзел у ім прынялі выхаванцы дашкольных устаноў і вучні агульнаадукацыйных школ. Вынікі падводзіліся па некалькіх узроставых катэгорыях.
Сярод удзельнікаў ва ўзросце ад 3 да 5 гадоў лепшай была прызнана работа «Сіняе неба, вясёлыя дзеці — добра жыць на зялёнай планеце», выкананая Васілісай Лазурэнка, выхаванкай дзіцячага садка № 1 г. Пружаны. Другое і трэцяе месца прысуджана малюнкам — «Абаронім планету» (Серафім Клюкач з д/с № 5 г. Пружаны) і «Зялёная будучыня планеты» (Дамір На-джафаў з д/с № 3 г. Пружаны).
Сярод вучняў пачатковых класаў ва ўзросце ад 6 да 10 гадоў першае месца падзялілі работы «Захавай свет, у якім жывеш», выкананая Варварай Нікіцік з гімназіі, і «Захаваем планету Зямля» пад аўтарствам Дар’і Раманоўскай з Мураўскай СШ. Другое і трэцяе месца ў малюнкаў «Чым чысцей свет, тым здаравейшыя мы» ад Ксеніі Назаравай з Параслянскай СШ і «Дзіўны свет прыроды» ад Дар’і Крыўко з Ружанскага шматпрофільнага цэнтра.
Творы, якія прызнаны лепшымі на раённым этапе, накіраваны на ўдзел на абласным узроўні.
Вольга Дрозд, начальнік інспекцыі