
На гэтым тыдні Пружанская раённая камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь правяла трэнінг для старшыняў участковых камісій, які быў арганізаваны па зацверджаных Цэнтральнай выбарчай камісіяй Рэспублікі Беларусь метадычных матэрыялах.
У навучальным форуме прынялі ўдзел прадстаўнікі райвыканкама, старшыні ўчастковых выбарчых камісій і кіраўнікі раённых службаў. Для ўдзельнікаў быў прадэманстраваны вучэбны відэаролік «Аб арганізацыі галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 26 студзеня 2025 года», які накіраваны на павышэнне прафесійнага ўзроўню арганізатараў выбарчай кампаніі. У рамках трэнінгу былі абмеркаваны пытанні, якія тычацца правядзення выбараў, разгледжаны розныя сітуацыі, якія могуць узнікнуць на ўчастку для галасавання, змадэліраваны паводзіны членаў участковых камісій. Старшыня Пружанскай раённай камісіі Сяргей Бабрук адзначыў, што трэнінг праходзіў у форме дыялога і спецыяльная ўвага надавалася менавіта спрэчным момантам і тым алгарытмам, якія аблегчаць грамадзянам удзел у выбарчай кампаніі.
Наступным этапам навучання стане правядзенне трэнінгаў для членаў участковых камісій непасрэдна на кожным участку для галасавання з абавязковым выкарыстаннем відэаматэрыялаў.
Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік
