Суббота, 23 сентября 2023

Падпісная кампанія ўсё яшчэ працягваецца! Для настаўніцы гісторыі Тамары Ляўчук «Раённыя будні» — нібыта лекі для душы

3 096

Заставайцеся з намі ва ўсе поры года!

Настаўніца гісторыі СШ №5 Тамара Сцяпанаўна Ляўчук:

— Францыск Скарына некалі сказаў: «Усякаму чалавеку трэба чытаць, бо чытанне — люстэрка нашага жыцця і лекі для душы». Дык вось, такімі лекамі для мяне вось ужо больш за трыццаць гадоў з’яўляецца наша «раёнка». Яна заўсёды падабалася мне разнастайнасцю матэрыялаў.

У ёй аператыўна адлюстроўваюцца самыя актуальныя навіны ў галіне адукацыі, медыцыны, культуры, сацыяльнай сферы.
Таксама з задавальненнем чытаю пра сваіх землякоў, якія дасягнулі пэўнага поспеху ў жыцці, захапляюся і простымі працаўнікамі, таленавітымі дзецьмі.

Будучы настаўніцай, ганаруся дасягненнямі сваіх калег, пра якіх часта пішуць у рубрыцы «Школьны мерыдыян». Як гісторыка асабліва цікавіць рубрыка «Гісторыя з фатаграфіяй», якую вядзе Ірына Сядова. Выдатна, калі па фота пазнаеш шматлікіх сваіх землякоў!

Таму жадаю роднай газеце ў новым годзе працвітання, а яе калектыву — творчых поспехаў! Жывіце, тварыце і радуйце нас цікавымі артыкуламі!

Меркаваннем цікавілася Алена Зялевіч. Фота Сяргея Талашкевіча


Шаноўныя чытачы, нагадваем, што ідзе падпіска на I квартал і І паўгоддзе 2022 года.

Падпісная цана не павялічваецца! Дзейнічае сістэма зніжак для пенсіянераў і шматдзетных сем’яў. Усе расцэнкі тут.