Заставайцеся з намі ва ўсе поры года!

Таццяна, г.Пружаны:
— З нашай «раёнкай» я пазнаёмілася шмат гадоў таму, калі яна называлася яшчэ «Зара камунізму». Заўсёды чытала і чытаю яе, як кажуць, ад першай да апошняй старонкі, не прапускаючы ніводнага матэрыялу. Усё цікавіць, кожная рубрыка прываблівае. Радуе, калі бачыш, што ў нашым раёне нараджаюцца дзеткі. Уздымаюць настрой і аповеды пра працавітых людзей Пружаншчыны, ганарышся, калі сярод іх бачыш знаёмыя твары. Як верніцу прываблівае старонка «Пра зямное і нябеснае», на якой даведваешся пра ўнікальныя шляхі людзей да Бога. Заўсёды карыстаюся парадамі, якія даюцца на старонцы «Фазэнда». Ай, ды ўсё цікава! А тое, што хацелася б змяніць, ад вас не залежыць: шмат некралогаў у газеце… Разумею, што лёсы людзей у руках Бога, але хочацца, каб звестак пра тое, што хтосьці пайшоў у іншы свет, было значна менш…
Меркаваннем цікавілася Алена Зялевіч. Фота Кацярыны Масік
Шаноўныя чытачы, нагадваем, што ідзе падпіска на I квартал і І паўгоддзе 2022 года.
Падпісная цана не павялічваецца! Дзейнічае сістэма зніжак для пенсіянераў і шматдзетных сем’яў. Усе расцэнкі тут.