Четверг, 5 декабря 2024

Падпішыцеся на «раёнку» і будзьце ў курсе ўсіх мясцовых падзей! Пенсіянерка з Пружан Чэслава Турускіна больш за ўсё любіць чытаць… «Газетку-дзетку»!

3 038

Заставайцеся з намі ва ўсе поры года!

Чэслава Ігнатаўна Турускіна, г.Пружаны:
— Я выпісваю «раёнку» ўсё жыццё. А яно ў мяне не кароткае, палічыце самі: нарадзілася ў 1935-м годзе, а значыць, старэйшая за нашу газету на чатыры гады. Але вельмі ўжо яе паважаю: па-першае, яна заўсёды была асаблівай, прыгожай, так бы мовіць, утульнай для вачэй. Праўда, цяпер у мяне зрок пагоршыўся, таму газету мне ўслых чытае сацыяльная работніца, а потым я навіны заўсёды абмяркоўваю з суседзямі па пад’ездзе.

«Раёнка» цікавая, насычаная рознымі пазнавальнымі матэрыяламі. Дарэчы, найбольш люблю чытаць, не паверыце, «Газетку-дзетку» і рэпартажы з мерапрыемстваў, у прыватнасці, з 9 мая. Сама жыву каля «Белых лавак». Заўсёды на свята выглядваю з акна, каб палюбавацца на святочнае шэсце, слухаю канцэрт на плошчы, а на наступны дзень і ў газете пра мерапрыемствы прачытаю. Цудоўна! А яшчэ я вельмі ўважліва сачу за старонкай «Закон і грамадства», дзе звычайна пішуць пра махляроў і тлумачаць, як пазбегнуць іх хітрыкаў. Няўжо гэта не карысна?! Папярэджаны — значыць узброены.

Меркаваннем цікавілася Алена Зялевіч. Фота Кацярыны Масік


Шаноўныя чытачы, нагадваем, што ідзе падпіска на I квартал і І паўгоддзе 2022 года.

Падпісная цана не павялічваецца! Дзейнічае сістэма зніжак для пенсіянераў і шматдзетных сем’яў. Усе расцэнкі тут.