Воскресенье, 20 апреля 2025

Падпісаны ўказ аб завяршэнні праектаў, якія раней фінансаваліся міжнароднымі арганізацыямі

55

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 282, накіраваны на завяршэнне рэалізацыі праектаў, фінансаванне якіх ажыццяўлялася з прыцягненнем крэдытных і грантавых сродкаў міжнародных фінансавых арганізацый.

Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Згодна з дакументам, устанаўліваюцца прававыя падставы для завяршэння з выкарыстаннем бюджэтных сродкаў тых інфраструктурных праектаў, фінансаванне якіх спынена міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі на стадыі актыўнай рэалізацыі.

БЕЛТА