У выязным судовым пасяджэнні ў СШ №4 пракуратура Пружанскага раёна падтрымала дзяржабвінавачанне па крымінальнай справе ў дачыненні да 14-гадовага падлетка, якому інкрымінавана хуліганства, у тым ліку паўторнае.
Юнак 24 і 26 лютага ў вячэрні час, знаходзячыся на тэрыторыі гарадскога стадыёна, наўмысна разбіў нагамі 8 сядзенняў, устаноўленых на трыбунах, прычыніўшы ўстанове ўрон на суму больш за 260 рублёў. Сваё «геройства» ён дэманстраваў дзяўчатам, якія здымалі на відэа для сацсетак.
Падчас папярэдняга расследавання ўрон быў кампенсаваны маці абвінавачанага ў поўным аб’ёме. Суд Пружанскага раёна на падставе ч.ч.1, 2 арт.339 КК прызначыў пакаранне ў выглядзе 1,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.
Прыгавор не набыў законную сілу і можа быць абскарджаны. Пасля судовага пасяджэння пракурор расказаў вучням пра наступствы супрацьпраўных паводзін.