Четверг, 5 декабря 2024

Падкормку кукурузы карбамідам вядуць аграрыі «Ружаны-Агра»

298

Кукуруза — важная тэхнічная культура, якая характарызуецца ўніверсальнасцю прымянення і высокай ураджайнасцю. У той жа час ёй неабходна значна больш угнаенняў, чым для іншых збожжавых культур.

Падчас падкормкі кукурузы.

Разлічваць на высокія ўраджаі кукурузы можна толькі ў тым выпадку, калі ў глебе ўтрымліваецца вялікая колькасць азоту, фосфару, калію і іншых важных элементаў. На Пружаншчыне актыўна прыступілі да падкормкі царыцы палёў азотнымі ўгнаеннямі. Дзякуй, што надвор’е гэтаму пакуль спрыяе: прайшлі невялікія дожджыкі і тэмпература паветра не вельмі высокая. Гэты від сельгасработ патрэбна правесці на плошчы ў 21645 га.

У кожнай гаспадарцы раёна разумеюць, што кукуруза — незаменная кармавая адзінка ў жывёлагадоўлі, таму і надаюць асаблівую ўвагу яе вырошчванню. На трэцяй прыступцы па плошчах, занятых гэтай сельгаскультурай, знаходзіцца ААТ «Ружаны-Агра» — 3400 га.

Гаспадарка яшчэ з восені апрацавала будучыя палеткі пад кукурузу фосфарам і каліем. Вясной правялі хімпраполку. Дарэчы, у ААТ «Ружаны-Агра» закупляюць толькі якасныя хімікаты, разумеючы, што ў такой справе эканоміць сабе даражэй.

Брыгадзір Алег Якіменя і вадзіцель Максім Пянка падчас загрузкі карбаміду: кантроль ва ўсім — і будзе вынік.

Цяпер ідзе чарговая падкормка. Выкарыстоўваюць у сельгаставарыстве карбамід — грануляванае ўгнаенне, у якім утрымліваецца 46 % азоту. Пры правядзенні гэтай работы на палетку каля аг. Калазубы знаходзіўся брыгадзір участка «Маеўскае» Алег Якіменя, у абавязкі якога ўваходзіць пільна сачыць за нормай унясення мінералкі — ва ўсім павінен быць парадак. Як расказаў Алег Леанідавіч, на кожны гектар кукурузы ўносіцца цэнтнер мінеральнага ўгнаення. На чацвер бягучага тыдня апрацавалі 561 га, што складае 16,5% ад плана.

Механізатар Валерый Плашчынскі сцвярджае: усё, што ад яго залежыць, будзе выканана на цвёрдую «пяцёрку».

Цяперашняя падкормка напрамую ўплывае на памер пачаткаў і ўтварэнне зялёнай масы. А далей застаецца спадзявацца на нябесную канцылярыю, якая ўсё ж, будзем верыць, паспрыяе шчырай працы земляробаў.

Вадзім Раўнейка. Фота Кацярыны Масік