Воскресенье, 15 марта 2026

Падатковая інспекцыя паведамляе: заплаці падатак і рэалізуй кветкі на 8 Сакавіка спакойна

385

Свята 8 Сакавіка заўсёды асацыіруецца з вясной, яркімі фарбамі і водарамі. У гэты дзень найбольш запатрабаваны від дзейнасці — продаж кветак. Ужо напярэдадні гэтай даты квітнеючыя аазісы ўзнікаюць у шматлікіх кропках горада. Жаданне зарабіць на вясновым свяце прыцягвае і тых, хто вельмі далёкі ад сферы гандлю. Зарабіць на продажы кветак можа абсалютна любы жадаючы.

Рэалізацыю прадукцыі кветкаводства, дэкаратыўных раслін можна ажыццяўляць без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, калі дзейнасць ажыццяўляецца самастойна, без прыцягнення іншых асоб па працоўным і грамадзянска-прававым дагаворах.

Дадзены від дзейнасці можна ажыццяўляць:

  • з выплатай падатку на прафесійны даход: да пачатку ажыццяўлення дзейнасці неабходна ўсталяваць дадатак «Прафдаход», праінфармаваць падатковы орган праз дадатак аб прымяненні падатку на прафесійны даход. Стаўка падатку ўстаноўлена ў памеры 10 працэнтаў ад фактычна атрыманай выручкі пры рабоце з фізічнымі асобамі;
  • з выплатай адзінага падатку: да пачатку ажыццяўлення дзейнасці неабходна падаць у падатковы орган пісьмовае апавяшчэнне або апавяшчэнне праз асабісты кабінет плацельшчыка і аплаціць стаўку адзінага падатку.

Пры ажыццяўленні дзейнасці:

  • у г. Брэсце — у памеры 154,00 руб.,
  • у г. Баранавічы і г. Пінску — 142,00 руб.,
  • у іншых населеных пунктах (у т.л. у г. Пружаны і населеных пунктах Пружанскага раёна) — 140,00 руб. за месяц.

Пры рэалізацыі менш за 15 дзён у каляндарным месяцы адзіны падатак вылічваецца з прымяненнем паніжальнага каэфіцыента 0,5.

Звяртаем увагу, што фізічныя асобы могуць рэалізоўваць на гандлёвых месцах і (або) у іншых устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі месцах як самастойна вырашчаныя кветкі, так і набытыя для рэалізацыі.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Пружанскім раёне па тэл.: 2-17-76, 4-01-17.

Вольга Плеска, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар упраўлення падаткаабкладання фізічных асоб

Фота Кацярыны Масік