На гэтым тыдні ў рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» Ліноўскую школу наведалі ініцыятары стварэння мясцовага ваенна-патрыятычнага клуба «Віраж».
Камандзір в/ч 23324 г. Бяроза Аляксей Бардадынаў разам са сваім намеснікам Ільёй Янчанкам сустрэліся з юнымі патрыётамі, каб уручыць ім навагоднія падарункі і паведаміць прыемную навіну. На першым тыдні новага 2024 года члены клуба запрашаюцца да ўдзелу ў навучальна-экскурсійнай праграме, якая адбудзецца на базе вайсковага падраздзялення.
Не забыліся армейскія госці і пра іншых навучэнцаў школы. У прыватнасці, з вучнямі 11-га класа яны правялі прафарыентацыйную гутарку.
Алег Сідарэнка. Фота Аляксандра Гука