Понедельник, 28 апреля 2025

Падарожжа ў свет лялек

888

Сустрэчы  з  супрацоўнікамі  музея  для  вучняў   СШ № 5 г.Пружаны ўжо сталі звыклымі:  тут часта праходзяць экскурсіі, лекцыі. На гэты раз  дзеці  з прышкольнага  лагера “Сонейка”  наведалі  музейна-педагагічны занятак.

IMG_4929_измен.размер

Навуковы супрацоўнік музея Валянціна Пятроўна Нідзелька   пазнаёміла  дзяцей з  гісторыяй лялек.  Мы  даведаліся, якімі былі  самыя першыя лялькі, з чаго іх рабілі, з якой мэтай выкарыстоўвалі. Дзеці  ўбачылі абрадавыя лялькі, лялькі — абярэгі.  Цікавым было знаёмства з лялькамі — пандорамі – заканадаўцамі еўрапейскай   моды 19 ст.  Пачулі расказ і пра сучасныя калекцыі, выпуск  лялек  у нашы  дні.

практическая работа история кукол_измен.размер

На занятку было шмат цікавай інфармацыі, дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны. Напрыканцы нам было прапанавана творчае  заданне — зрабіць  даўно забытыя  лялькі  з  паперы і стварыць для іх калекцыю адзення.

Соф‘я Кратко,

настаўніца пачатковых класаў СШ № 5 г.Пружаны.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *