Суббота, 8 февраля 2025

Пад пакровам Багародзіцы

674

У суботу, 15 кастрычніка, у вёсцы Новыя Засімавічы прайшоў канцэрт, прысвечаны Дню маці, які падрыхтавалі работнікі мясцовага Дома культуры.

1436426210_kogda-pokrov-1

Удзел у мерапрыемстве прыняў святар мясцовага храма ў гонар іконы Божай Маці «Неспадзяваная радасць» іерэй Сергій Сысаляцін, які  азнаёміў гасцей мерапрыемства з гісторыяй царкоўнага свята Пакрова і пажадаў дапамогі Прасвятой Багародзіцы і яе заступніцтва ўсім маці на зямлі.

Канцэртную праграму адкрыў вакальны ансамбль «Амафор» Новазасімавіцкага СДК, у выкананні якога прагучалі духоўныя спевы. Сапраўдным упрыгожаннем імпрэзы стала выступленне выхаванкі эстраднай студыі пры СДК Лізы Лінцэвіч (мастацкі кіраўнік – Людміла Матвеева). Яе чысты, звонкі голас нікога не змог пакінуць абыякавым.

Затым тэму свята падхапілі выхаванцы нядзельнай школы (кіраўнік Святлана Багдановіч). У выдатнай тэатральнай пастаноўцы дзеці праслаўлялі Найсвяцейшую Багародзіцу, абаронцу і захавальніцы роду хрысціянскага. Шмат вершаў і душэўных песень прагучала ў гонар маці. Кранальныя, шчырыя і ўзнёслыя словы падзякі маці, якія прагучалі на свяце, далі магчымасць зразумець кожнаму ўдзельніку гэтай светлай падзеі, наколькі важна любіць, цаніць і берагчы яе.

Канцэртную праграму завяршылі выкананнем многалецця.

Наталля ДАНЦОВА

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *