Среда, 19 февраля 2025

Пабывалі на занятках гуртка «Умелыя ручкі» ў Ліноўскім садку і паглядзелі, як дзетак вучаць… ткацтву!

362

Ліноўскі дзіцячы садок наведвае больш за 80 дзетак. Дзетсадаўскае жыццё вельмі разнастайнае, што падабаецца малым. Ёсць тут і гурток пад назвай «Умелыя ручкі».

Гурток раз на тыдзень наведваюць выхаванцы старэйшай групы, якім па 5-6 гадоў. І вучацца яны на занятках… ткаць. Так-так, як расказвае кіраўнік гуртка, педагог дадатковай адукацыі Лілія Шульга, мэта гуртка, які з’явіўся шэсць гадоў таму, — развіццё ў дзяцей творчых здольнасцей, звязаных з традыцыямі беларускага народа.

За непрацяглы час выхаванцы сумеснымі намаганнямі стварылі мноства выдатных работ, якія красуюцца на сценах на трэцім паверсе ўстановы.

Мы пабывалі на занятках і на свае вочы ўбачылі, з якім энтузіязмам займаюцца дзеці. Кожны хоча, каб яго работа заняла годнае месца ў «мясцовым музеі». Малыя з ахвотай дзяліліся меркаваннямі.

Ягор Басак:

— Ткаць мне вельмі падабаецца. У гуртку праходзяць мае любімыя заняткі. Таму хацеў бы займацца яшчэ часцей. Яшчэ мне падабаюцца заняткі ў басейне.

Аліса Меляшэвіч:

— Гурток па ткацтве вельмі цікавы. Мне падабаецца наша выкладчыца, Лілія Рыгораўна. Хацела б, каб заняткі былі часцей.

Алег Гардзіеўскі:

— Мне падабаюцца заняткі ў басейне і ў гуртку па ткацтве. Але ткаць падабаецца больш.

Руслан Басак

Фота Кацярыны Масік