Воскресенье, 28 мая 2023

Пабіў аднавяскоўца. Жыхару раёна цяпер пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі

479

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана чатыры крымінальныя справы.

Жыхар Пружанскага раёна, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення дома ў свайго аднавяскоўца, праявіў грубую сілу і беспрычынна, наўмысна, з хуліганскіх намераў нанёс яму некалькі ўдараў кулаком у твар. У пацярпелага ўтварыўся кровападцёк на твары, а таксама была зламана ніжняя сківіца.

За злоснае хуліганства жыхару раёна пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.