Понедельник, 25 сентября 2023

Па слядах летняга аздараўлення дзяцей

238

У летні перыяд 2023 года на базах 21 дзяржаўнай установы агульнай сярэдняй адукацыі былі арганізаваны дзённыя аздараўленчыя лагеры, дзе знаходзілася 773 вучні ва ўзросце 617 гадоў.

На базе шасці школ дзейнічалі аздараўленчыя лагеры працы і адпачынку з дзённым знаходжаннем, якія наведвала 61 дзіця непаўналетняга ўзросту. Падлеткі добраўпарадкавалі тэрыторыю, мылі і фарбавалі школьную мэблю, спартыўнае гульнявое абсталяванне, рамантавалі кніжны фонд. Сярэдняя налічаная заработная плата на аднаго работніка склала 175,20 рублёў. Аплата працы падлеткаў ажыццяўлялася за кошт сродкаў фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Аздараўленне ў лагеры «Дубок» прайшлі 706 дзяцей (55 з іх выхоўваюцца ў прыёмных і апякунскіх сем’ях ), у «Юным турысце» — 123.

На падрыхтоўку да работы лагераў у летні перыяд былі выдзелены грашовыя сродкі з рэспубліканскага (2 736,80 руб.) і мясцовага (42 402 руб.) бюджэтаў. Гэтыя грошы былі патрачаны на бягучы рамонт, набыццё спартыўнага і гаспадарчага інвентару, рамонт абсталявання, а таксама на рэканструкцыю двух спальных карпусоў.

Прайшлі аздараўленне ў дзённых спартыўна-аздараўленчых лагерах на базе СДЮШАР г.Пружаны і ДЮСШ №2 г.Пружаны 358 дзяцей ва ўзросце 617 гадоў.

У пытанні ахопу рознымі формамі адпачынку, аздараўлення і занятасці асаблівая ўвага звярталася на вучняў, якія стаяць на рознага віду прафілактычных уліках, знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Павышаная ўвага надавалася дзецям-інвалідам, дзецям-сіротам, дзецям са шматдзетных сем’яў.

Усяго ў лагеры з дзённым і кругласутачным знаходжаннем было рэалізавана 384 пуцёўкі для дзяцей са шматдзетных сем’яў, 47 пуцёвак для дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, 13 пуцёвак для дзяцей, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку, 11 пуцёвак для дзяцей-інвалідаў, 47 — для дзяцей-сірот.

Ірына Несцярчук, вядучы спецыяліст Прадстаўніцтва
Брэсцкага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра
па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Пружанскага раёна