Пятница, 14 февраля 2025

Один из победителей рекламной игры: «Люблю читать про Ружаны»

985

Уладальнікам набору посуду па выніках рэкламнай гульні «Шанец на поспех» стаў Сяргей Сяргеевіч Прэдка з Пружан.


Ураджэнец вёскі Куляны сваё жыццё прысвяціў вайсковай службе ў адной з часцей пад Ружанамі. Цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку.
— З «раёнкай» сябраваў увесь час і цяпер ведаю ўсіх журналістаў газеты. Люблю чытаць матэрыялы, якія прысвечаны маёй малой радзіме — Ружаншчыне.
У рэкламнай гульні, якую праводзіла газета, Сяргей Прэдка ўдзельнічаў упершыню, і яму ўсміхнулася ўдача.
На здымку: С.С.Прэдка з унукам Арцёмам і прызам ад «раёнкі».