Сёлетні год адметны для акцыянернага таварыства «Жураўлінае» некалькімі падзеямі. Па-першае, нягледзячы на выпрабаванні надвор’ем, калектыў гаспадаркі дасягнуў высокіх вынікаў працы, захаваўшы сваё месца сярод раённых лідараў. За гэта атрымаў дыплом ад раённага выканаўчага камітэта за 1 месца на сяўбе асноўных сельскагаспадарчых культур у аптымальныя тэрміны і з захаваннем агратэхнічных патрабаванняў. Па валавым зборы збожжавых і зернебабовых таварыства заняло другое месца ў раёне, па нарыхтоўцы кармоў — другое месца ў вобласці. Гэта даказвае, што работнікам ААТ сапраўды хапае прафесіяналізму.
Па-другое, у лістападзе 2017 года, якраз падчас святкавання прафесійнага свята аграрыяў, таварыства адзначае свой 45-гадовы юбілей. І гісторыя апошніх гадоў, і планы на будучыню даказваюць перспектыўнасць аграпрамысловага прадпрыемства, якое пастаянна расце і развіваецца.
Малочныя рэкі таварыства
Як адзначае дырэктар ААТ «Жураўлінае» Міхаіл Міхайлавіч Грышкевіч, параўнаць гаспадарку 2007 года, калі ён узначаліў яе, і з сённяшняй вельмі складана, бо па сваіх магчымасцях і ўзроўні развіцця гэта два розныя прадпрыемствы. Зараз акцыянернае таварыства без перабольшвання можна лічыць флагманам галіны не толькі ў раёне, але і ў вобласці, яго прыклад даказвае правільнасць выбранага шляху мадэрнізацыі сельгасвытворчасці рэспублікі.
Дабрабыт гаспадаркі трымаецца на многіх «кітах», сярод якіх — шэсць малочна-таварных комплексаў. Першы з іх з’явіўся каля в.Казлы, і па выніках працы ў 2016 годзе быў прызнаны лепшым у Брэсцкай вобласці.
На здымку: ветурач С.М.Вакульская, жывёлавод С.І.Гервель, начальнік
комплексу В.П.Бокава, слесар В.А.Шароў, тэхнік па племсправе В.У.Пышко.На здымку: адзін з лепшых механізатараў раёна і вобласці Сяргей Сцяпанавіч Сахарук.