Понедельник, 9 декабря 2024

ОАО «Великосельское Агро» получило Благодарность Президента

957

Падзяка Прэзідэнта — Брэстчыне і «Велікасельскаму Агра»
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка аб’явіў Падзяку працаўнікам аграпрамысловага комплексу Брэсцкай вобласці і Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Адпаведнае распараджэнне Кіраўнік дзяржавы падпісаў 12 сакавіка.


Падзякі Прэзідэнта таксама ўдастоены шэраг калектываў розных рэгіёнаў Беларусі, у тым ліку — за значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў ААТ «Велікасельскае Агра» Пружанскага раёна.
Прадстаўлены да Падзякі аблвыканкам атрымае падарачны сертыфікат на суму 20 тыс. базавых велічынь для набыцця аграпрамысловага абсталявання, а райвыканкам і сельгасарганізацыі — каштоўныя падарункі.