Среда, 19 февраля 2025

«Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор’я, дарожнікі працуюць круглы год»

361

Работнікі ДРБУ-140 праводзяць грунтоўную работу. У напрамку да вёскі Гарадзечна гравійнае пакрыццё дарогі замянілі на асфальтабетоннае. Вядзецца рамонт на аўтадарозе Купічы — Шарашова — Вялікае Сяло.

— Зараз работнікі займаюцца аднаўленнем асфальтабетоннага пакрыцця з прылягаючай інфраструктурай на вуліцах Шасэйнай, 8 Сакавіка і Лучыстай. У лістападзе мяркуем завяршыць працу, — зазначае дырэктар упраўлення Аляксандр Субота.

Дарэчы, да канца бягучага года плануецца рамонт дзвюх гравійных дарог па напрамках Пружаны — Казлы працягласцю 1,8 км і Шчарчова — Цімахоўшчына — 2 км. Таксама ДРБУ-140 плануе ўсталяваць аўтапавільёны ў в. Сілічы і г.п. Шарашова.

— Спраў шмат, але і мы не гультаі, да працы звыклыя! — кажа кіраўнік. — І ў зімовы перыяд работа ж не спыняецца. Няглядзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор’я, дарожнікі працуюць круглы год.

Юлія Янушка. Фота Кацярыны Масік.