18 снежня 2019 года былі ўнесены папраўкі ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і. Змены закранулі, у прыватнасці, правілы выплаты аліментаў беспрацоўнымі бацькамі. Новаўвядзенні ўступілі ў сілу 1 ліпеня 2020 года.

Аліменты выплачваюцца штомесяц. Іншая перыядычнасць выплаты можа быць вызначана Шлюбным дагаворам, Пагадненнем аб дзецях, Пагадненнем аб выплаце аліментаў. Пры гэтым выплата аліментаў за бягучы месяц праводзiцца не пазней за апошні дзень наступнага за ім месяца.
Новыя правілы разліку: за аснову налічэнняў бярэцца БПМ
Калі раней непрацуючы бацька выплачваў аліменты зыходзячы з сярэдняй заработнай платы па краіне (у выпадку адсутнасці працаўладкавання на працягу апошніх трох месяцаў), то цяпер за аснову бярэцца бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ).
Змены закранулі тых бацькоў, якія не працуюць альбо не прадставілі звесткі пра свой заробак. З 1 ліпеня 2020 года яны павінны плаціць аліменты па наступнай схеме:
50% бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва — на адно дзіця;
100% бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва — на двух дзяцей;
150% у бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва — на трох і больш дзяцей.
Памер бюджэту пражытачнага мінімуму з 1 жніўня складае 256 рублёў 10 капеек.
У цяперашні час памер запазычанасці па аліментах вызначаецца судовым выканаўцам зыходзячы з заробку і (або) iншага даходу, атрыманага даўжніком за час, на працягу якога не рабілася спагнанне.
Калi даўжнiк у гэты перыяд не працаваў або не прадстаўлены дакументы, якія пацвярджаюць яго заробак i (або) iншы даход, запазычанасць вызначаецца зыходзячы з заробку і (або) iншага даходу, якi атрымлiваецца iм на момант налiчэння запазычанасцi па аліментах.
У выпадках, калi даўжнiк на момант налiчэння запазычанасцi па алiментах не працуе, яе памер вызначаецца зыходзячы з заробку даўжнiка па апошнiм месцы працы, а пры адсутнасцi звестак аб гэтым або калi з моманту звальнення прайшло больш за тры месяцы, — зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы.
Служачым у арміі — працэнт ад фактычна атрыманага даходу
Пры разліку запазычанасці па аліментах за перыяд знаходжання даўжнiка ў складзе Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў на тэрміновай вайсковай службе, праходжання ім альтэрнатыўнай службы, калі памер аліментаў не вызначаны Шлюбным дагаворам, Пагадненнем аб дзецях або Пагадненнем аб выплаце аліментаў, аліменты, якія падлягаюць выплаце вызначаюцца ў памеры 25% фактычна атрыманага даўжніком даходу на адно дзіця, 33% — на двух дзяцей, 50% — на трох і больш дзяцей.
Таццяна Алейнік, начальнік аддзела прымусовага выканання.