Новым дырэктарам установы адукацыі «Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж» назначаны Дзмітрый Уладзіміравіч Чайкоўскі.
Раней ён быў старшынёй раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК.
Пружанскі каледж — адна з вядучых устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі Брэстчыны ў сферы сельскай гаспадаркі. Тут рыхтуюць будучых аграномаў, электрыкаў, механікаў і ўпраўленцаў у сферы АПК.
У бліжэйшы час у нашай газеце раскажам больш падрабязна.
Фота Кацярыны Масік