З 11 лістапада 2022 года дырэктарам ААТ «Агра-Калядзічы» назначаны Сяргей Сяргеевіч Субота.

Ён нарадзіўся ў 1989 годзе ў г.п. Шарашэва Пружанскага раёна. Пасля заканчэння 11 класаў Шарашоўскай школы, паступіў ва УА «Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж» на спецыяльнасць «Арганізацыя работы сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак». Пасля заканчэння каледжа атрымаў прафесію «Арганізатар-тэхнолаг». Наступным крокам у жыцці Сяргея Суботы было навучанне ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце, дзе ён асвойваў спецыяльнасць «Інжынер». У 2009 годзе прыйшоў на працу ў ААТ «Велікасельскае Агра» брыгадзірам. З 2010 года ў гэтым жа сельгаставарыстве займаў пасаду аграхіміка. З 2017 года да апошняга назначэння працаваў у гаспадарцы галоўным аграномам.
Жанаты, разам з жонкай выхоўваюць двух сыноў.
Падрыхтаваў Вадзім Раўнейка. Фота Кацярыны Масік