Среда, 30 апреля 2025

Новый вид виртуального мошенничества: жительница города лишилась 450 рублей

1 168

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Д.М.Мацаюк, на мінулым тыдні супрацоўнікамі райаддзела было ўзбуджана 6 крымінальных спраў.

  • Новая схема віртуальнага махлярства за-фіксавана на мінулым тыдні праваахоўнымі органамі. Жыхарцы горада на мабільны тэлефон прыйшло СМС-паведамленне аб тым, што абанент падключаны да інтэрнэт-банкінгу. Жанчына не звярталася з праверкай гэтай інфармацыі ў абслугоўваючы яе банк, а праз некаторы час з яе карт-рахунку знікла больш за 450 рублёў. Абставіны злачынства зараз расследуюцца ў рамках узбуджанай па ч.2 арт.212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь крымінальнай справы.