Воскресенье, 6 сентября 2026

Новы школьны мікрааўтобус перададзены Пружанскаму раёну

600

Новым мікрааўтобусам ААТ «БрэстМаш» папоўніўся парк школьных аўтобусаў Пружанскага раёна.

Урачыстую цырымонію ўручэння ключоў ад школьных мікрааўтобусаў правялі ў сераду на базе ААТ «БрэстМаш». Удзел у цырымоніі прыняў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык.

Напярэдадні Дня настаўніка ключы ад 23 новых школьных мікрааўтобусаў уручылі прадстаўнікам 12 раёнаў вобласці і горада Пінска. Новы мікрааўтобус перададзены і Пружанскаму раёну. У цырымоніі ўручэння ключоў прыняла ўдзел намеснік начальніка аддзела па адукацыі Пружанскага райвыканкама Алена Дарагасціна.

Па яе словах, новы мікрааўтобус адправіцца ў Мокраўскую сярэднюю школу Пружанскага раёна.

Уладзіслаў Шпарла

Фота прадастаўлена аддзелам па адукацыі Пружанскага райвыканкама