
У маі бягучага года дырэктарам ААТ «Мурава» назначаны Аляксандр Маркечка.
Аляксандр Іванавіч нарадзіўся ў в. Мурава Пружанскага раёна ў 1972 годзе. Сярэднюю адукацыю атрымаў у роднай вёсцы, пасля чаго паступіў у Брэсцкі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Інжынер-меліяратар». Па заканчэнні навучальнай установы ў 1994 годзе вярнуўся на малую радзіму, уладкаваўся на працу ў тагачасны калгас імя Калініна (цяпер ААТ «Мурава») слесарам. Займаў пасады інжынера па сельскагаспадарчых машынах, інжынера-цеплатэхніка, прараба, намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце. Увесь працоўны шлях — на адным месцы і з сумленным выкананнем сваіх абавязкаў.
Побач з Аляксандрам Маркечкам дыспетчарам працуе і жонка Наталля Канстанцінаўна. Разам выхавалі годных грамадзян сваёй краіны — дачку і сына.