Четверг, 12 февраля 2026

Новы аўтамабіль — для службовых задач

491
На здымку: на чарговы выезд на новым аўтамабілі збіраюцца намеснік начальніка РАНС Канстанцін Хованец і старшы інструктар па ваджэнні — вадзіцель Сяргей Сазонаў.

Парк тэхнікі выратавальнікаў Брэстчыны папоўніўся новымі машынамі: 14 легкавых і спецыяльных аўтамабіляў перададзены ў падраздзяленні МНС Брэсцкай вобласці. Такі падарунак атрымаў і Пружанскі райаддзел па надзвычайных сітуацыях, якому падчас святкавання прафесійнага свята — Дня выратавальніка, былі ўручаны ключы ад новага легкавіка Geely Emgrand.

Як расказвае намеснік начальніка РАНС Канстанцін Хованец, гэта машына стане сур’ёзнай падтрымкай у правядзенні наглядна-прафілактычных мерапрыемстваў, дастаўкі асабовага саставу на пошукава-выратавальныя работы, а таксама падчас арганізацыі праверак па пажарах. І яна ўжо поўнасцю задзейнічана ў службовых задачах: за другую палову студзеня новы аўтамабіль ужо паспеў «накатаць» па дарогах раёна больш за тысячу кіламетраў, спрыяючы правядзенню прафілактычных мерапрыемстваў на выбарчых участках і ў жылым фондзе.

Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік