Да сваёй рэканструкцыі даіснавала першая гарадская аўтазаправачная станцыя на вуліцы Лазо. У жніўні тут пачаліся маштабныя работы з заменай абсталявання. Пасля іх заканчэння гэта АЗС стане безаператарнай: за атрыманае паліва вадзіцелі будуць разлічвацца праз купюрапрыёмнік або па пластыкавых картках і чыпах.
Рэканструкцыю праводзіць Пружанская ПМК-22, заканчэнне работ запланавана на лістапад бягучага года.



