Вторник, 22 апреля 2025

Невядомыя расфарбавалі 14 аўтобусных павільёнаў на аўтадарозе Р-98

1 185

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК А.М.Марчук, за тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана восем крымінальных спраў.

+Адказнасць за незаконную расфарбоўку чакае таго, хто сапсаваў 14 аўтобусных павільёнаў на аўтадарозе Р-98 «Мяжа Рэспублікі Польшча (Пясчатка) — Камянец — Шарашэва — Свіслач». Уноч з 24 на 25 сакавіка на іх з’явіліся розныя надпісы, а таксама графічныя выявы ў бела-чырвона-белых колерах, нанесеныя аэразольнай фарбай.
Асоба «мастака» пакуль устанаўліваецца. Яго можа чакаць арышт.

*Фота носіць ілюстрацыйны характар.