Четверг, 17 апреля 2025

Непаўналетняму жыхару раёна пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі за крадзеж

749

Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана чатыры крымінальныя справы.

Адна з іх — у дачыненні да непаўналетняга жыхара раёна, які ўвечары 20 мая, выціснуўшы шкло з аконнай рамы, пракраўся ў веранду аднаго з дамоў у сваёй вёсцы і выкраў аўтамабільную магнітолу, камп‘ютарны блок сілкавання маркі, дзве музычныя калонкі м і карту памяці.

За прычыненне матэрыяльнага ўрону гаспадарам дома на суму 200 рублёў злачынцу пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.