Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана пяць крымінальных спраў.

Непаўналетні жыхар Пружанскага раёна, раней неаднаразова судзімы за маёмасныя злачынствы, у чарговы раз вырашыў паспытаць удачу на крымінальнай ніве.
Месцам злачыннай дзейнасці стаў г.п. Ружаны. Ноччу ў двары аднаго з дамоў пасёлка па парадку правяраў усе аўтамабілі, пакуль не знайшоў той, у якім былі не зачынены дзверы. З гэтага аўто і ўмыкнуў мабільны тэлефон «XIAOMI REDMI NOTE 8 T», прычыніўшы ўладальніку гаджэта матэрыяльны ўрон на суму 100 рублёў.
Непаўналетняму аматару лёгкай нажывы пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
