Як паведаміў намеснік начальніка РАСК Аляксандр Марчук, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана сем крымінальных спраў.
Чалавечая душа — поцемкі. Туды не заглянеш і не вызначыш, якіх прынцыпаў па жыцці прытрымліваецца чалавек.
Напрыклад, неаднаразова судзімы жыхар раёна на жыццёвым шляху кіраваўся правілам: усё чужое — маё. Гэта і прывяло да таго, што мужчына, знаходзячыся ў памяшканні прахадной прыватнага прадпрыемства ў г.п. Шарашэва, украў 13 пілавальных дыскаў і 10 фрэзерных нажоў. Чым прычыніў арганізацыі матэрыяльны ўрон на агульную суму звыш 900 рублёў.
Зламысніку пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.