Суббота, 15 февраля 2025

Не захаваў, а патраціў: прыгавор па факце крадзяжу вялікай сумы грошай вынеслі ў Пружанах

959

Абвінавачаны вясной 2020 года атрымаў на часовае захоўванне ад сваёй знаёмай, з якой сумесна пражываў, 12 000 долараў ЗША і 3 000 Еўра.

Калі пацярпелая папрасіла вярнуць грошы, высветлілася, што мужчына патраціў іх, а ў сейфе, дзе захоўваў, аказаліся сувенірныя купюры. Тым самым ён прычыніў маці знаёмай шкоду ў асабліва буйным памеры на агульную суму 39 130,20 рублі.

Падчас суда абвінавачаны цалкам прызнаў віну, раскаяўся, добраахвотна кампенсаваў у поўным аб’ёме прычыненую шкоду і маральную шкоду ў памеры 2 000 рублёў, папрасіў прабачэння.

Прыгаворам суда мужчына прызнаны вінаватым ва ўчыненні тайнага выкрадання маёмасці (крадзеж), учыненага ў асабліва буйным памеры, і на падставе ч. 4 арт. 205 КК з ужываннем ч. 1 арт. 69 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 3 гады са штрафам у памеры 70 базавых велічыняў на суму 2800 рублёў.

У адпаведнасці з ч. 2 арт. 77 КК да абвінавачанага прыменена адтэрміноўка выканання асноўнага пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 2 гады.

Суд абавязаў абвінавачанага не мяняць месца жыхарства без згоды органа, які ажыццяўляе кантроль за паводзінамі асуджанага, не выязджаць па асабістых справах на тэрмін больш за 1 месяц за межы месца жыхарства, у свабодны ад працы час выканаць грамадска карысныя работы ў аб’ёме 120 гадзін.

Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Па інфармацыі Брэсцкага абласнога суда і пракуратуры Брэсцкай вобласці