Четверг, 10 октября 2024

Не забывайцеся пра маску! Згодна з рашэннем райвыканкама, яе павінны надзяваць работнікі, якія маюць непасрэдны кантакт з людзьмі

481

Сітуацыя з захворваннем на каранавірус застаецца трывожнай. Пэўныя меры, каб прадухіліць узнікненне і распаўсюджанне інфекцыі COVID-19, прымаюцца і ў Пружанскім раёне.

Рашэннем Пружанскага раённага выканаўчага камітэта №1792 ад 27 верасня 2021 года ўнесены дапаўненні ў раней прыняты дадатак да Комплекснага плана па прадухіленні ўзнікнення і распаўсюджання інфекцыі COVID-19 у Пружанскім раёне.

Гэта значыць, што з 27 верасня 2021 года па 1 мая 2022 года работнікі ўстаноў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна, якія маюць непасрэдны кантакт з насельніцтвам, павінны быць у масках.

Гэта датычыць суб’ектаў усіх формаў уласнасці, і асабліва работнікаў гандлю, грамадскага харчавання, аховы здароўя, культуры, адукацыі, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, спорту. У масках павінны быць работнікі паштовай і электрасувязі, банкаў, аптэк, бытавога абслугоўвання, грамадскага транспарту, таксі.

Клапаціцца пра сваё здароўе павінны і самі наведвальнікі і карыстальнікі паслуг усіх пералічаных вышэй устаноў. Таму пры наведванні грамадскіх месцаў не забывайце, паважаныя жыхары і госці Пружаншчыны, надзець маску. Гэта дапаможа абараніцца ад магчымага заражэння каранавірусам.