У першы дзень правядзення рэспубліканскага спецыяльнага комплексу мерапрыемстваў «Увага — дзеці!» з намерам звярнуць увагу на неабходнасць захавання бяспекі малых удзельнікаў руху супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правялі прафілактычную акцыю.
Вадзіцелям інспектары нагадвалі пра неабходнасць да 5 чэрвеня рухацца з уключаным блізкім святлом фар, а таксама пра правілы перавозкі непаўналетніх. Малым — пра правілы паводзін на праезнай частцы.
У дадатак удзельнікам акцыі былі ўручаны памятныя і карысныя падарункі — ад «Азбукі Правілаў дарожнага руху» да флікераў і тэматычных лістовак.
Алег Сідарэнка. Фота Кацярыны Масік