Понедельник, 12 мая 2025

Не просто семейный экипаж, а многодетные родители!

1 351

У ААТ «Жураўлінае» на сёлетнім жніве задзейнічана 15 камбайнавых экіпажаў. Сярод іх — пяць сямейных. Звычайна разам працуюць бацька і сын або браты, значна радзей — муж і жонка.
Андрэй Эмільевіч і Алена Вячаславаўна Фрыцлеры разам на жніве шчыруюць ужо чацвёрты сезон.
У Беларусь сям’я пераехала з Казахстана ў 2000 годзе. Спачатку муж і жонка працавалі ў адной з гаспадарак Ваўкавыскага раёна, а з 2002 года месцам пастаяннага жыхарства выбралі Клепачы. Андрэй Эмільевіч цяпер працуе ў гаспадарцы механізатарам, а Алена Вячаславаўна — аператарам машыннага даення на МТК «Клепачы».
У гарачы час жніва сям’я Фрыцлераў, у якой выхоўваецца пяць дзяцей, працуе на ўборцы збожжавых. У мінулым годзе на камбайне «КЗС-1218» яны намалацілі каля тысячы тон збожжа.
— У бягучым годзе пачыналі ўборачную на пасевах рапсу і намалацілі 155 тон алейнага насення, — гавораць Андрэй і Алена.
Сёлета наблізіцца да мінулагодняга намалоту сямейнаму экіпажу, напэўна, не ўдасца па аб’ектыўных прычынах. Цяпер на іх рахунку больш за 400 тон намалочанага збожжа. І гэта яшчэ не мяжа.
Але ж самае галоўнае, бадай, не ў намалотах: на жніве ёсць магчымасць зарабіць неблагія грошы, якія стануць добрай падмогай для шматдзетнай сям’і Фрыцлераў.
На здымку: сямейны экіпаж камбайна «КЗС-1218» Андрэй Эмільевіч і Алена Вячаславаўна Фрыцлеры.
Мікола АРХУЦІК, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *