Як паведаміў начальнік РАСК Максім Басак, за мінулы тыдзень супрацоўнікамі аддзела было ўзбуджана чатыры крымінальныя справы.
Калі трапляеш у непрыемную сітуацыю, то ў будучым стараешся зрабіць адпаведныя вывады, каб такое больш не паўтаралася. Але, на жаль, гэта датычыцца чалавека разумнага. А ў жыцці знаходзяцца і такія, што лічаць сябе «бессмяротнымі»: адзін раз дапусціў памылку, а ў другі абавязкова пранясе.
Так палічыў і мужчына, які ўчыніў аналагічнае злачынства (за першае мае не знятую судзімасць): быў у чарговы раз затрыманы ў раённым цэнтры на аўтамабілі, кіраваць якім ён не меў права — катэгорыя «В» адсутнічала. У дадатак, здзейсніў дарожна-транспартнае здарэнне.
Цяпер нядобрасумленнага грамадзяніна чакае да двух гадоў пазбаўлення волі.