
Вось і чарговы год падыходзіць да свайго лагічнага завяршэння. А мы пачынаем свой традыцыйны конкурс для чытачоў і падпісчыкаў. На гэты раз малюнак, які прапануем склеіць з фрагментаў, будзе яркім і каляровым.
Усяго фрагментаў запланавана шэсць. Мы будзем змяшчаць іх у суботніх нумарах, а вынікі падвядзём у другой палове студзеня 2024 года. Як і раней, фрагменты трэба будзе наклеіць на паштоўку ці паперу і даслаць або прынесці ў рэдакцыю.
Калі верыць усходняму календару, нас чакае год Дракона. Таму разам з магазінам «Стройка» рэдакцыя вырашыла зрабіць сваім падпісчыкам сапраўды «вогненныя» падарункі да 2024 года: тры тэлевізары з дыяганаллю 24 дзюймы.
Заставайцеся з намі ў Новым годзе!