Пружанскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў падвяло вынікі штогадовага раённага агляду-конкурсу на лепшую пярвічную прафсаюзную арганізацыю.
Пры іх падвядзенні спецыяльна створаная камісія аналізавала і ацэньвала шэраг накірункаў дзейнасці прафсаюзных пярвічак. У прыватнасці, ахоп членствам у прафсаюзе, работу па навучанні прафактыву і работу з моладдзю, правядзенне мерапрыемстваў пад эгідай прафсаюза і іншыя.
Згодна з рашэннем прэзідыума Савета Пружанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, першае месца па выніках агляду-конкурсу 2022 года заняла пярвічная прафсаюзная арганізацыя КУВП «Камунальнік». На другім — прафсаюзная пярвічка УАЗ «Пружанская ЦРБ». Трэцяе месца ў прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс».
Пераможцы атрымаюць свае ўзнагароды ў бліжэйшы час ва ўрачыстай абстаноўцы, падчас пасяджэння Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў.
Падрыхтаваў Уладзіслаў Шпарла