Воскресенье, 20 апреля 2025

Назначэнні ва ўрадзе, рэгіёнах, Мінэнерга і БЧ. Падрабязнасці кадравага панядзелка ў Лукашэнкі

40

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 жніўня разгледзеў кадравыя пытанні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы назначыў:

Пархомчыка Пятра Аляксандравіча — старшынёй Брэсцкага аблвыканкама;

Каранкевіча Віктара Міхайлавіча — намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь;

Кушнарэнку Аляксея Іванавіча — міністрам энергетыкі;

Вярэніча Валерыя Емяльянавіча — начальнікам дзяржаўнага аб’яднання «Беларуская чыгунка»;

Маршалава Ігара Анатольевіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Ангола і Рэспубліцы Замбія па сумяшчальніцтве;

Касько Міхаіла Міхайлавіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Народнай Рэспубліцы Бангладэш, Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспубліцы Непал і Дэмакратычнай Сацыялістычнай Рэспубліцы Шры-Ланка па сумяшчальніцтве;

Раманоўскага Рамана Генадзьевіча — Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН) па сумяшчальніцтве.

Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:

Сабыніча Генадзя Генадзьевіча — першым намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама;

Захарчука Дзмітрыя Іванавіча — старшынёй Ваўкавыскага райвыканкама;

Платуна Віталя Віктаравіча — старшынёй Любанскага райвыканкама;

Кісялёва Аляксандра Васільевіча — старшынёй Быхаўскага райвыканкама;

Дубінчыка Андрэя Віктаравіча — старшынёй Асіповіцкага райвыканкама;

Конева Андрэя Анатольевіча — кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва;

Астрэйка Таццяны Анатольеўны — першым намеснікам міністра працы і сацыяльнай абароны;

Судніка Аляксандра Аляксандравіча — намеснікам міністра фінансаў;

Пракапчука Андрэя Віктаравіча — дырэктарам Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў;

Падскрэбкіна Віктара Уладзіміравіча — начальнікам дэпартамента эканомікі і галіновых праграм Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

БЕЛТА