Новым дырэктарам ААТ «Пружанскае» назначаны Аляксандр Міхайлавіч Кот.
Нарадзіўся 14.10.1985 года ў г. Пружаны ў сям’і рабочых.
Вучыўся ў гімназіі г. Пружаны, потым — у СШ № 5. Пасля заканчэння школы паступіў ва УА «Пружанскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж», навучаўся па спецыяльнасці «Тэхнік-механік».
Затым вучоба ў Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце, дзе атрымаў прафесію «Інжынер». У 2010-2012 г. працаваў у Жабінкоўскім раёне, у ААТ «Мацеевічы» галоўным інжынерам, потым — на той жа пасадзе ў ААТ «Пружанскае».
Апошняе месца працы да назначэння дырэктарам – у ААТ «Пружанскі райаграсэрвіс» намеснікам дырэктара па вытворчасці і ідэалагічнай рабоце.
Жанаты, разам з жонкай выхоўваюць сына і дачку.