Воскресенье, 19 января 2025

Назначэнне

679

З 16 снежня 2024 года галоўным урачом УАЗ «Брэсцкая абласная псіхіятрычная бальніца «Магілёўцы» назначаны Максім Віктаравіч Сцепанюк.

Нарадзіўся Максім Віктаравіч у 1994 годзе ў горадзе Жабінка. Тут жа скончыў адзінаццаць класаў. У 2011 годзе паступіў у Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, які паспяхова скончыў па спецыяльнасці «Лячэбная справа». Яшчэ падчас вучобы ва ўстанове адукацыі паспеў папрацаваць і санітарам, і медбратам. Таму не па чутках ведае, як часам складана даглядаць хворых, а яшчэ ж трэба паспачуваць і абавязкова абнадзеіць.

У 2018-19 гадах праходзіў інтэрнатуру ў Брэсцкім абласным псіханеўралагічным дыспансеры, спецыяльнасць «Псіхатэрапія». Наступнае месца працы — Жабінкаўскае міжраённае псіханеўралагічнае аддзяленне, дзе займаў пасаду псіхатэрапеўта і псіхіятра-нарколага. У 2024 годзе і да апошняга назначэння ў гэтай установе аховы здароўя займаў пасаду загадчыка.

Жанаты, разам з жонкай Дар’яй Аляксандраўнай выхоўваюць дачку.