Час эфіру застаецца нязменным: серада, 12.00 гадзін.

У гэты час настройвайцеся на хвалю 105.6 FM у Пружанскім раёне і слухайце праграму «Региональные новости. Пружаны» з самымі актуальнымі навінамі раёна. Рыхтуюць яе да эфіру карэспандэнты нашай «раёнкі».
Паслухаць выпускі можна таксама з дапамогай анлайн-трансляцыі на сайце radiobrestfm.by і з дапамогай Першага беларускага радыёплеера.
Запісы эфіру мы публікуем на галоўнай старонцы нашага сайта, на старонцы «Программа на радио» і ў нашых групах «УКантакце» і на «Аднакласніках».