У Беларусі найбольш распаўсюджаны амерыканскі зімаўстойлівы гатунак “агавам” (з шыпамі). У цяперашні час з’явіліся высокапрадукцыйныя буйнаплодныя гатункі без шыпоў: “стэфан”, “натчаз”. Дарэчы, яны рэалізуюцца РУП «Брэсцкая АСГДС НАН Беларусі»

Ажына любіць толькі сонечныя ўчасткі на ўрадлівай глебе са слабакіслай або нейтральнай рэакцыяй, сугліністай з перагноем у складзе. Ажына высаджваецца ў ямку, каб каранёвая сістэма свабодна там размяшчалася. На дне неабходна зрабіць дрэнаж.
Пры пасадцы каранёвую шыйку заглыбляюць на
2-4 см ніжэй узроўню глебы. Расліну неабходна добра паліць. Адлегласць паміж кустамі павінна быць не менш за 1 метр.
Ажына патрабавальная да вільгаці, асабліва пасля цвіцення і ў перыяд паспявання ягад.
У першы год пасадкі падкормкі ўгнаеннямі не патрабуецца. У наступныя гады рэкамендуецца ў вясновы перыяд падкормка азотнымі ўгнаеннямі. Улетку ў перыяд актыўнага паспявання можна выкарыстаць драўняны попел. Увосень неабходна ўнесці ў глебу суперфасфат.
Ураджай ажыны збіраюць у некалькі прыёмаў. Плады не дэфармуюцца пры ўборцы, добра транспартуюцца і захоўваюцца пры нулявой тэмпературы.
Пасля збору ўраджаю варта правесці разрыхленне міжрадкоўяў на глыбіню 5-10 см, зрабіць вільгацезарадкавы паліў. Перад надыходам восеньскіх замаразкаў сцёблы прыгінаюць да зямлі, укрываюць.
На адным месцы ажына можа расці і пладаносіць да 15 гадоў.
Вольга Іванова, малодшы навуковы супрацоўнік
доследнай станцыі