Воскресенье, 17 мая 2026

Навесці парадак вакол сябе пад сілу кожнаму! У раёне стартаваў месячнік па добраўпарадкаванні

342

У Пружанскім раёне стартаваў месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на тэрыторыях населеных пунктаў.

Марафон па азеляненні тэрыторый і прывядзенні грамадскіх месцаў у належны стан працягнецца да 14 красавіка. Работы будуць весціся згодна з распрацаваным планам, але выступіць з ініцыятывай і навесці парадак у сваім пад’едзе, двары, на сваёй вуліцы могуць усе жадаючыя.

Напрыклад, Мокраўскі сельвыканкам абвясціў акцыю па навядзенні парадку ў парку аг.Руднікі. Прыняць удзел у ёй запрашаюць жыхароў населенага пункта і в. Бельчыцы. Правесці суботнік мяркуюць заўтра, 17 сакавіка, у 18.00 гадзін.

Уладзіслаў Шпарла. Фота Кацярыны Масік